Teen Choice Awards | |
---|---|
Тып | рэгулярная паўтаральная падзея[d], кінапрэмія, тэлевізійная прэмія[d], музычная прэмія[d], спартыўная ўзнагарода[d] і група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Fox Broadcasting Company |
Заснаванне | 1 жніўня 1999 |
Краіна | ЗША |
Сайт |
teenchoiceawards.com (англ.) fox.com/teen-choi… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Teen Choice Awards — моладзевая ўзнагарода, якая прысуджаецца штогод кампаніяй Fox. Першая цырымонія ўзнагароджання была праведзена ў 1999 годзе. Праграма заахвочвае найбуйнейшыя штогадовыя дасягненні ў музыцы, кіно, спорце, тэлебачанні, модзе і інш., галасаванне праводзіцца сярод падлеткаў 13-19 гадоў. У праграме ўдзельнічаюць знакамітасці і музычныя выканаўцы. Пераможцаў узнагароджваюць дошкай для серфінгу, упрыгожанай лагатыпам «шоу года», які змяняецца кожны год. На аснове цырымоніі была створана моладзевая прэмія на сайце YouTube.[1]